9. Маслабойка
Бандарны выраб; y беларусаў – пасудзіна для збівання масла. Найчасцей – вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, a да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы маслабойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі. На Палессі былі вядомы маслабойкі цыліндрычнай формы гарызантальнага профілю, у выглядзе 2-доннай бочачкі, y якой было «акенца» з засаўкай; масла збівалі вярчэннем ручкі, што прыводзіла ў рух лопасці.
Перададзена пенсіянеркай Курбан М.А. з в. Чырвоная Слабада ў 2020 годзе.