11. Хлебная дзяжа
Драўляная ёмістасць, куды ставілі цеста (рошчыну) для хлеба, ежы. Сярод усіх ёмістасцяў славянскія народы лічылі дзяжу самай сакральнай. Быў час, калі на Палессі ў кожнай хаце ў чырвоным куце стаяла дзяжа, якая была накрытая белым абрусам.
Перададзена Дубровай Т.Я. з г.Мазыра ў 1988 годзе.