28. Драўляная сальніца
Гэты прадмет прадстаўляе адзін з тыпаў сальніц, якімі карысталіся ў побыце. Такія невялікія сальніцы звычайна ставілі на стол побач з хлебам. Яны маглі быць вытачаныя на станку або выразаныя ці выдзяўбаныя з дрэва. Звычайна невялікія сальніцы ўпрыгожваліся сціплым арнаментам, і акрамя практычных, мелі яшчэ і абрадавыя функцыі.
Перададзена Ражко Д.Ф. з г. Мазыра ў 1989 годзе.