33. Вышыўка “Лявоніха”
Мастацкая вышыўка крыжыкам на паркалёвай тканіне. Прызначана для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Форма прамавугольная. Вышыты хлопец і дзяўчына ў народным адзенні на фоне летняга пейзажу. Выкарыстаны блакітныя, чырвоныя, карычневыя, белыя, зялёныя, чорныя, ружовыя ніткі.
Перададзена Курбан М.М. з г. Мазыра ў 2021 годзе.