13. Куфэрак
Куфэрак прадстаўляе сабой драўляную ёмістасць, у якой захоўвалі розныя дробязі і каштоўныя дакументы. Мае выгляд масіўнай нізкай драўлянай скрыні з плоскім векам, забяспечанай замком простай канструкцыі. Праз слой дрэва можна ўбачыць, што куфэрак час ад часу пераафарбоўваўся. Зараз ён карычневага колеру, прыбліжаны да натуральнага.Для таго, каб ён праслужыў нам яшчэ даўжэй, мы пакрылі яго бясколерным лакам, і ён зайграў новымі адценнямі. Што цікава, ключ даўно згубіўся, але жалезны замочак застаўся ўнутры куфэрка. Такіх замкоў зараз не робяць. Круглы, маленькі, відаць, вельмі надзейны. Адметнасцю куфэрка з’яўляецца наяўнасць асаблівай драўлянай перамычкі, каб было зручней захоўваць рэчы малых памераў і яны не змешваліся паміж сабой. Куфэрак мае наступныя памеры: даўжыня - 22 см, шырыня - 14 см, вышыня – 14 см. Збіты куфэрак 50 маленькімі цвікамі.
Перададзены Тукач Л.М. з в. Дуброва ў 2020 годзе.