22. Біклажка драўляная
Біклажка (для вады) мае форму вузкай высокай бочачкі, якая прызначалася для пераносу вады ў “рабочы вугал”: на поле, сенажаць, лесасеку. Выкарыстоўвалася і для захавання розных напіткаў. Зробленая з суцэльнага кавалка дрэва, звонку абцягнутая металічным абрусам. Матэрыял: драўніна, метал. Захаванасць: здавальняючая. Аднак метал пашкоджаны іржой, а дрэва з цягам часу рассохлася і патрэскалася.
Перададзена Кокаравай В.М. з г.Мазыра ў 2002 годзе
.