1. Прас на вуглях
Такі прас награваўся бярозавым вуголлем, верх яго адчыняўся, як карабок, і вугалькі засыпалі ўнутр. У бакавых сценках былі адтуліны для паляпшэння цягі. Такі прас называўся “духавы”, бо яго патрэбна было ўвесь час раздуваць. Але прыбор меў істотны недахоп – моцна капціў, выдзяляў угарны газ і гарэлы пах. Цікава, што апошні вугальны прас выпусціў у 1974-м Лідсельмаш.
Пераданы вучнямі 5 класа ў 1988 годзе.