32. Вышыўка “ Райская птушка”
Мастацкая вышыўка крыжыкам на паркалёвай тканіне. Прызначана для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Форма прамавугольная. Вышыты галінкі ружаў і птушка. Выкарыстаны ружовыя, чырвоныя, карычневыя, ружовыя, аранжавыя і зялёныя, жоўтыя, фіялетавыя ніткі.
Перададзена Курбан М.М. з г. Мазыра ў 2021 годзе.