31. Рушнік ільняны
Прадаўгаваты выраб з тканага палатна — утылітарнага, дэкаратыўнага і традыцыйна-абрадавага прызначэння; від мастацкіх тканін. Вядомы ў народным побыце з глыбокай старажытнасці. У арнаменце вышыўкі прысутнічаюць натуралістычныя раслінныя ўзоры: парасткі раслін з кветкамі і лістамі. Па краях прышытыя зубчастыя карункі, вязаныя кручком. Выкарыстоўвалі такі ручнік для ўпрыгожвання “чырвонага” кута ў хаце.
Перададзены Барысенка Г.П. з г. Мазыра ў 1989 годзе.